Skip to main content

ДАСЛЕДЧЫЯ ЦЭНТРЫ:

Беларускі даследчы ўніверсітэт імя Астафея Валовіча ствараецца як прастора, дзе даследаванні становяцца асновай адукацыі і развіцця акадэмічнай супольнасці. Універсітэт мае выразную даследчую місію: не толькі перадаваць веды, але і генераваць іх, адказваючы на актуальныя выклікі часу.
Каб забяспечыць глыбіню і якасць даследаванняў, у структуры ўніверсітэта будуць развівацца спецыялізаваныя даследчыя цэнтры. Яны аб’яднаюць беларускіх і міжнародных экспертаў, вучоных і маладых даследчыкаў, ствараючы асяроддзе для аналітыкі, міждысцыплінарных праектаў і абмеркавання найважнейшых тэм у галіне сацыяльных і гуманітарных навук.
Цэнтры адкрытыя для супрацоўніцтва з арганізацыямі, бізнесам і медыя: тут можна замовіць даследаванне, атрымаць экспертную кансультацыю, далучыцца да сумесных ініцыятыў.

Стварэнне сеткі цэнтраў — гэта стратэгічны крок на шляху да ўмацавання беларускай навукі і інтэграцыі яе ў еўрапейскую і сусветную даследчую прастору.
Кожны цэнтр мае сваю спецыфіку і акадэмічную факусаванасць, але разам яны фармуюць адзіную сістэму, якая працуе для Беларусі і з Беларуссю.

Цэнтр даследаванняў адукацыі

Кароткая форма: Цэнтр адукацыі

Заснавальніца і публічная прадстаўніца Цэнтра – Марына Сакалова, кандыдатка гістарычных навук, сузаснавальніца і сяброўка Рады Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі.

Цэнтр даследаванняў адукацыі Універсітэта Валовіча інтэгруе падыходы з розных сфер ведаў: педагогікі, філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, паліталогіі, эканомікі, права, гісторыі і тэхналогій. Асноўны фокус дзейнасці – аналіз сістэмных умоў доступу да адукацыі, яе якасці і справядлівасці.

Даследчыя і адукацыйныя напрамкі

  • Крытычныя даследаванні адукацыі – адукацыя як палітычны і сацыяльны феномен, падтрымка педагогаў як суб’ектаў сацыяльных перамен.
  • Адукацыйная палітыка і кіраванне – альтэрнатыўныя палітыкі, заснаваныя на дэмакратычных каштоўнасцях; супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі.
  • Адукацыя і тэхналогіі – крытычны аналіз лічбавай трансфармацыі і выкарыстання штучнага інтэлекту ў адукацыі, развіццё медыя- і IT-пісьменнасці, этычнае выкарыстанне тэхналогій.
  • Адукацыя для сацыяльнай справядлівасці – інклюзія, роўнасць і правы чалавека.
  • Адукацыя дарослых і нефармальнае навучанне – развіццё грамадзянскай кампетэнтнасці.

У аснове ўсіх напрамкаў – міждысцыплінарнасць (інтэграцыя ведаў з розных сфер).
Цэнтр ужо мае патэнцыял для запуску праграм у сферы нефармальнай адукацыі, але для іншых напрамкаў (адукацыйная палітыка, даследаванні ШІ, трансфармацыйныя даследаванні) патрэбныя эксперты, міжнародныя партнёрствы і далейшая распрацоўка метадалогій.

Планы і наяўныя актыўнасці

  • Распрацаваная двухгадовая магістарская праграма «Крытычная грамадзянская адукацыя: педагагічныя стратэгіі працы з маладымі дарослымі» (120 ECTS, 4 семестры, гібрыдны фармат, выкладанне на англійскай, беларускай і польскай мовах). Праграма арыентаваная на педагогаў з грамадзянскіх ініцыятыў, актывістаў і даследчыкаў, а таксама на рэгіянальных спецыялістаў у сферы грамадзянскай адукацыі.
  • Распрацаваная праграма ўнутрыўніверсітэцкага семінара «Контуры ўніверсітэта: тэорыя і практыка» (2025–2026) для асэнсавання ролі нацыянальнага ўніверсітэта ў замежжы.
  • Найбліжэйшы этап (восень 2025 – вясна 2026): фарміраванне даследчага поля, наладжванне партнёрстваў, пілотны запуск навучальных праграм.

Фарматы працы і ўзаемадзеяння

  • Партысыпатыўная ідэнтыфікацыя прыярытэтаў (фокус-групы, семінары, дыялогі з супольнасцямі).
  • Супрацоўніцтва з міжнароднымі экспертамі і акадэмічнымі інстытутамі.
  • Аналітычныя даследаванні, семінары, адкрытыя лекцыі.
  • Дыялог з беларускімі адукацыйнымі супольнасцямі.
  • Аналіз неадкладных патрэб беларускай грамадзянскай адукацыі.

Магчымасці для партнёрства

  • Сумесныя даследаванні і адукацыйныя ініцыятывы.
  • Канферэнцыі і адкрытыя дыскусіі.
  • Удзел у вызначэнні прыярытэтных тэм для даследаванняў.

Кантакты

admin@valovic.university

 

Цэнтр гістарычных даследаванняў

Цэнтр філасофскіх даследаванняў

Цэнтр антрапалагічных даследаванняў

Цэнтр даследаванняў міжнародных адносін

Цэнтр даследаванняў міжнародных адносін

Цэнтр сацыялогіі і эмпірычных даследаванняў