Skip to main content

Будучыя ініцыятывы

Міждысцыплінарны метадалагічны семінар

Серыя адкрытых сустрэч для даследчыкаў і даследчыц, прысвечаная метадам працы на скрыжаванні гуманітарных, сацыяльных і тэхналагічных навук. Семінар стане платформай для абмену ведамі, дыскусій і распрацоўкі навуковых падыходаў, актуальных для Беларусі. Запуск плануецца ў 2025 годзе.

Прэзентацыя спецыялізаваных навукова-адукацыйных цэнтраў

Серыя адкрытых сустрэч для даследчыкаў і даследчыц, прысвечаная метадам працы на скрыжаванні гуманітарных, сацыяльных і тэхналагічных навук. Семінар стане платформай для абмену ведамі, дыскусій і распрацоўкі навуковых падыходаў, актуальных для Беларусі. Запуск плануецца ў 2025 годзе.

Валовіч-Форум

Штогадовая міжнародная сустрэча даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, прысвечаная актуальным праблемам Беларусі ў глабальным кантэксце. Форум будзе спалучаць акадэмічныя дыскусіі, публічныя лекцыі і культурныя падзеі, ствараючы прастору для шырокага дыялогу

Праект “Асвета”

Ініцыятыва, скіраваная на развіццё асветніцкіх практык: публічныя лекцыі, адкрытыя дыскусіі і анлайн-курсы, прысвечаныя гісторыі, мове, культуры і сучаснасці Беларусі. Мэта — пашырыць беларускую прысутнасць у міжнароднай адукацыйнай прасторы і падтрымаць культуру крытычнага мыслення.

Праект “Навуковыя гарызонты Універсітэта Валовіча”

Серыя даследчых праграм, якія аб’яднаюць маладых навукоўцаў і экспертаў вакол складаных міждысцыплінарных тэм. Праект дасць магчымасць ствараць сумесныя даследаванні, публікацыі і канферэнцыі, развіваючы беларускую навуковую школу.

Рэгістрацыя часопіса “Беларускі выклік”

Запуск акадэмічнага часопіса, прысвечанага аналізу сучасных працэсаў у Беларусі і рэгіёне. Часопіс будзе публікаваць артыкулы беларускіх і замежных аўтараў, прапаноўваючы навуковую дыскусію пра выклікі і перспектывы краіны. Першы нумар плануецца ў 2026 годзе.